Сёння ў Чэрвені прайшлі абласныя спаборніцтвы санітарных дружын

20 июля 2018

Усяго 23 каманды - прадстаўнікі з кожнага раёна вобласці, якія сталі найлепшымі падчас свайго мясцовага адбору. Экзамен у дружыннікаў прымала прафесійнае журы - медыкі і ратавальнікі. Па сумме балаў у пяці этапах журы бліжэй да вечара вызначыць каманду-пераможцу. Яна прадставіць нашу вобласць на рэспубліцы. За экзаменацыйнымі этапамі сачыла і Наталля Кезік.

Звычайна ў працоўны дзень яны сочаць за парадкам у горадзе, але сёння камунальная служба Чэрвеня змяніла працоўную амуніцыю. У складзе санітарнай дружыны, калегі сёлета выступаюць упершыню. На раённым адборы аказаліся лепшымі, таму скрупулёзна рыхтаваліся да абласных выступленняў.

Пераможца мінулагодніх спаборніцтваў, каманда з Барысава, і сёлета разлічвае на добры вынік. Санітарная дружына існуе пятнаццаць гадоў.

Веды і ўменні канкурсантаў на абласным конкурсе правяралі ў пяці этапах. Для дружыннікаў падрыхтавалі зоны - у кожнай сваё здарэнне, наступствы якога неабходна ліквідаваць без памылак - на хуткасць адзець процівагаз альбо даставіць хворага ў машыну хуткай дапамогі.

На другім этапе спаборніцтваў санітарнай дружыне ў зоне неабходна дапамагчы пяцярым пацярпелым, у кожнага з іх дыягназы рознай ступені цяжкасці. На ўсю працу ў каманды не больш за дваццаць хвілін.

У Мінскай вобласці дружыннікі на спаборніцтвы сабраліся дванаццаты раз. Камунальшчыкі, медыкі, кандытары, леснікі - незалежна ад прафесіі - гэтыя людзі дакладна ведаюць правілы паводзін пры надзвычайных сітуацыях. І змогуць аказаць першую і часам такую неабходную дапамогу на месцы здарэння.

Заключным этапам на экзамене сёння стане творчы конкурс. Па суме балаў у пяці этапах журы вызначыць найлепшых дружыннікаў. Гэта каманда прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.