Сёння ў Брэсце пройдзе цырымонія закрыцця конкурсу "Снайперскі рубеж" у рамках Армейскіх гульняў

9 августа 2018

Напярэдадні наша каманда заняла першае месца ў гэтым спаборніцтве. Сапернікамі беларускай зборнай былі каманды з Казахстана, Кітая і Расіі. Снайперская эстафета ў фінале ўключала ў сябе дыстанцыю адзін кіламетр з рознымі перашкодамі - ад дынамічных сцен і платоў, да рукаходаў і завалаў. Пасля яе праходжання ўдзельнікі павінны былі адстраляцца з пісталета Макарава, снайперскай вінтоўкі, а таксама кідаць гранату. Сумарны падлік балаў і вывеў беларускую зборную ў лідары. Завершацца Армейскія гульні 11 жніўня.