Сёння ў Берліне адкрываецца Міжнародная турыстычная біржа

6 Сакавіка 2019

Гэта адзін з найбуйнейшых у свеце кірмашоў у гэтай галіне. Тут, як правіла, удзельнічаюць каля 200 краін з пяці кантынентаў. 

Найбуйнейшы турыстычны форум штогод прымае 115 тысяч спецыялістаў і 50 тысяч прыватных наведвальнікаў. На біржы прэзентавана і нацыянальная экспазіцыя Беларусі.

Дзяніс Сідарэнка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Германіі: "Сёлета хітом прэзентацыі Беларусі будуць Еўрапейскія гульні. Гэта сапраўды падстава для прыцягнення турыстаў з Германіі, еўрапейскіх турыстаў у Беларусь. Менавіта таму зараз мы ва ўзаемадзеянні з Мінспорту, з Нацыянальным агенцтвам і з дырэкцыяй Гульняў прапрацоўваем аптымальны фармат для спецыяльнай мэтавай прэзентацыі Еўрапейскіх гульняў у рамках ІТБ у Берліне".

Турыстычная біржа ў Берліне праходзіць ужо больш чым 50 гадоў. Абарот форуму складае звыш 7 мільярдаў еўра.