Сёння ў Беларусі ўводзіцца забарона на лоўлю рыбы ў прамысловых маштабах

1 апреля 2015

Выключэнні - толькі для аматараў. Лавіць рыбу можна пры дапамозе адной вуды або спінінга з адным кручком не заходзячы ў ваду. Уводзяцца абмежаванні і на адлоў некаторых відаў драпежнікаў. Напрыклад, да 15 красавіка забараняецца здабыча шчупака. Такія меры бяспекі звязаны з вясновым нерастам рыбы.

Штраф за няправільную рыбалку - ад 3 мільёнаў 600 тысяч да 9-ці мільёнаў рублёў.