Вайна для іх завяршылася 68 гадоў таму. Але яны дагэтуль чакаюць гэтае свята з асаблівым нецярпеннем. Сёння ў Беларусі пражываюць 25 312 ветэранаў Вялікай Айчыннай. Сярод іх і гамяльчанін Мікалай Няклеса.
Сваімі ўспамінамі ён падзяліўся з Віталем Краснабаевым.
Ён прайшоў вайну ад першага да апошняга дня. Пачынаў яе лейтэнантам - камандаваў батарэяй. І першае баявое хрышчэнне прыняў пад Масквой. Сёння Мікалаю Васільевічу Няклесу дзевяноста два гады. Але падзеі тых гадоў выразна памятае дагэтуль. За чатыры ваенныя гады ваяваў на пяці франтах. Курская дуга, вызваленне Беларусі і Прыбалтыкі - гэта доўгі і славуты шлях баявога камандзіра.
У гэтым важкім фотаальбоме - летапіс ваеннага жыцця артылерыста Няклесы. Тут на кожнай старонцы - баявыя таварышы, армейскія аперацыі, у якіх удзельнічалі і самыя дарагія людзі. Сваю жонку капітан Няклеса сустрэў таксама на вайне. З сорак трэцяга года былая артыстка Сумскага тэатра служыла разам з мужам. Мікалай Васільевіч гаворыць: з таго часу хваляваўся за дваіх. Але лёс захоўваў маладога афіцэра. У сотні баёў ён выйшаў пераможцам, не атрымаўшы не тое што ранення - нават драпіны.
Гэта рэдкі выпадак, каб прайсці ўсю вайну і ні разу не трапіць у шпіталь. А калі ўлічыць, што ваяваць нашаму герою давялося ў дывізіёне знішчальнікаў танкаў, штодня на пярэднім краі, дык такое шанцаванне і зусім здаецца неверагодным.
Палкоўнік у адстаўцы, ардэнаносец Мікалай Няклеса сёлета, як і заўсёды, 9 Мая сустрэне на парадзе. Гэта яго даніна павагі той самай Перамозе, за якую ваяваў 68 гадоў таму.