Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень танкіста

14 сентября 2014
Інжынерныя і канструктарскія рашэнні дазваляюць гэтай машыне заставацца ў страі нават пасля ядзернага выбуху.

Сёння танкавыя войскі Беларусі годна працягваюць баявыя традыцыі папярэднікаў.

Прадоўжыць Уладзімір Каралёў.

Такіх віртуальных танкістаў у Беларусі тысячы. Мода на танкі, самаходкі і артылерыю з'явілася тры гады таму. Сёння ў папулярны анлайн-сімулятар, створаны беларускімі праграмістамі, гуляюць мільёны геймераў па ўсім свеце. Для многіх пасядзець у сапраўдным танку зараз мара.

А гэта ўжо праца тых, хто 4 месяцы таму асвоіў 40-тонную машыну. Сёння гэтыя курсанты здольныя на хуткасці паражаць мішэні, якія рухаюцца, і кіраваць Т-72 з ювелірнай дакладнасцю.

Гэтыя трэнажоры - першае, што бачаць будучыя танкісты пасля тэарэтычных заняткаў. Каб перасесці на сапраўдны танк, курсанты павінны праехаць каля 100 км. Кожны рух радавога адлюстроўваецца на маніторы выкладчыка.

Падчас навучання экіпажа заўсёды працуе інструктар. Менавіта ад яго дзеянняў залежыць і маршрут танка.

Дзень танкіста быў заснаваны 68 гадоў таму Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР. Менавіта на палях Вялікай Айчыннай выраслі легендарныя машыны, а таксама склаліся цэлыя школы танкабудавання. Беларускія танкісты бясстрашна ваявалі з ворагам у бітве пры Сталінградзе і на Курскай дузе. Наступальная аперацыя Баграціён адбылася і атрымала поспех менавіта дзякуючы танкавым войскам.

Вячаслаў Шчарбін, начальнік 3-й гвардзейскай школы падрыхтоўкі спецыялістаў танкавых і артылерыйскіх падраздзяленняў 72-га гвардзейскага АВЦ: Значнасць прымянення танкавых падраздзяленняў ні ў якім разе не слабее. Танк валодае вялікай агнявой моцай, праходнасцю. Танкавыя падраздзяленні могуць дзейнічаць як самастойна, так і з іншымі родамі войскаў. Пасля прымянення праціўнікам ядзернай зброі танкісты здольныя выконваць нейкі час баявую задачу.