Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень працаўнікоў гандлю

26 июля 2020
Галіна аб'ядноўвае каля 600 тысяч чалавек і займае адно з галоўных месцаў па ўкладзе ў эканоміку краіны. Толькі за першае паўгоддзе рознічны тавараабарот у Беларусі вырас да 25 мільярдаў рублёў. Купляюць больш, чым летась. МАРГ як рэгулятар адзначае -  галіна спрацавала ў пазітыўным ключы. Цэнавая сітуацыя на рынку сёння стабільная, вялікі выбар тавараў, актыўная маркетынгавая палітыка гандлёвых сетак - шмат акцый, распродажаў. Колькасць магазінаў перавышае 120 тысяч адзінак. Забяспечанасць пакупнікоў гандлёвымі плошчамі на высокім узроўні - 800 квадратных метраў на тысячу чалавек. 


Гандаль вельмі актыўна развіваецца і ў сельскай мясцовасці


345 указ Прэзідэнта пазітыўна паўплываў на дзелавую актыўнасць у невялікіх населеных пунктах. За паўгоддзе колькасць магазінаў за кальцавой павялічылася больш як на 3 з паловай працэнта, аўтамагазінаў - на 12 працэнтаў.