Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень працаўнікоў пракуратуры

26 июня 2015

У краіне на траціну скарацілася колькасць нецвярозых вадзіцеляў. Вялікую ролю ў гэтым сыграла ўзмацненне адказнасці. Нагадаем, абноўлены закон увайшоў у сілу ў кастрычніку 2013. Так, у мінулым сезоне зафіксавана больш за 2 000 такіх злачынстваў, 266 парушальнікаў трапілі за краты, звыш 2 000 аўтамабіляў канфіскаваныя на прыбытак дзяржавы.

Аляксей Стук пракаменціраваў і ход амністыі. Скаргаў пакуль у Генпракуратуру не паступала. Закон быў прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі і ўвайшоў у сілу 28 мая. Месцы пазбаўлення волі датэрмінова пакінулі 206 чалавек. Усяго ж пад амністыю, распрацаваную па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы, патрапяць больш за 8 500 зняволеных.