Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень машынабудавання

28 сентября 2014

Гэта прафесійнае свята работнікаў аўтапрамысловых гігантаў краіны. Па выпуску велікагрузных аўтамабіляў Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце. Кожны трэці самазвал выходзіць пад маркай made in Belarus. Антаніна Станкевіч пазнаёмілася з тымі, хто працуе нават у сваё галоўнае свята.


На гэтай пляцоўцы ў завода - дасягненні БелАЗа за 66 гадоў. Тут і невялікія самазвалы, і вялікіх памераў машыны, якія ўпэўнена ездзяць па ўсім свеце.


Цяжка паверыць, але гэты гігант не самы вялікі ў лінейцы БелАЗаў. 450-тоннік зараз праходзіць выпрабаванні ў рэальных палявых умовах у кар'ерах Расіі. БелАЗ грузападымальнасцю 360 тон ужо запушчаны ў серыйную вытворчасць.


Вырабляць такія вялізныя машыны стала магчыма дзякуючы мадэрнізацыі. Яна пачалася тут у 2008 годзе. Тады яшчэ інжынер, а зараз начальнік бюро Дзяніс Мажейка асабіста ўдзельнічаў у наладцы ўсіх станкоў і механізмаў. Аўчынка варта вырабу, перакананы спецыяліст. Зараз на заводзе працуюць і больш хутка і якасна.


Сёння на БелАзе вырабляюць дзясяткі мадыфікацый самазвалаў і іншай кар'ернай тэхнікі. За тым, каб працэс ішоў без збояў, сочыць начальнік вытворча-дыспетчарскага ўпраўлення Віктар Арэхаў. Хто колькі, чаго і ў які тэрмін павінен выканаць, топ-менеджар ведае, мабыць, лепш за ўсіх. Некаторыя машынабудаўнікі, дарэчы, адзначаюць сваё свята на рабочым месцы. Зрэшты, ён ад гэтага горш не становіцца.