Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень пажарнай службы

25 июля 2014

Роўна 161 год назад Мінскае губернскае ўпраўленне і Гарадская дума разгледзелі пытанне Аб стварэнні пажарнай часці ў сталіцы. Тады ў склад падраздзялення ўваходзіў 51 чалавек. Напярэдадні свята беларускія ратавальнікі правялі паказальныя выступленні. Праз агонь і ваду прайшлі яны на вачах у журналістаў і ўдзельнікаў 12 Міжнароднага з'езду юных ратавальнікаў і пажарных. Маладыя госці з ЗША, Еўропы і СНД убачылі працу пры ліквідацыі асоба цяжкай аўтакатастрофы, пры выратаванні тапельцаў, а таксама тушэнні лясных пажараў.


Асноўныя ўрачыстасці пройдуць у найбліжэйшы выхадны. Заўтра ў Мінску праграма пачнецца з ускладання кветак да манумента Перамогі. А ў 11 гадзін ад будынка цырка да плошчы Перамогі пройдзе калона падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Пасля парада спецтэхнікі гасцей запросяць у парк Горкага, дзе пройдуць паказальныя выступленні і канцэрт.