Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень вынаходніка і рацыяналізатара

29 июня 2013

Свае ноу-хау штогод прэзентуюць дзясяткі вучоных. Сярод іх нямала і юных вынаходнікаў.


З імі і сустрэўся Аляксандр Харавец. Дзевяцікласніка Ілью Шылко сябры называюць маладым Эйнштэйнам. Паўтара года хлопец працаваў над стварэннем нанакандэнсатара. Нічым непрыкметная на першы погляд прылада у будучым заклікана замяніць акумулятар у транспартных сродках і сэканоміць на рамонце аўто.


А вось вынаходка Ігара Балыкіна дазваляе знізіць страты цяпла ў кватэрах прыкладна ў восем разоў. Аэрагель, які зрабіў юнак, валодае выдатнымі аптычнымі ўласцівасцямі і забяспечвае цеплаізаляцыю, блізкую да нуля. Дабаўленне ў шкло некалькі грамаў гэтага рэчыва робіць вокны больш цёплымі за сцены.


Гэты шліфавальны станок Антона Казлоўскага - мара ўсіх аматараў аўта- і суднамадэльнага спорту. Пры яго дапамозе шліфуюцца дэталі будучых машын і караблёў, такія як бампер, фары, юферс і кузаў. Працуе прылада як ад пастаяннага, так і ад пераменнага току. І калі раней праца над машынай у Антона займала месяц, то станок паскарае стварэнне аўто ўдвая.


Забылі выключыць прас. Не бяда. Робат Аляксандра і Івана зробіць гэта за вас, нават калі вы знаходзіцеся за сотні кіламетраў ад кватэры. Дастаткова падключыцца да робата праз тэлефон і ён самастойна знойдзе аб'ект пажарнай небяспекі і дастане штэкер з разеткі.


Дыпломы і узнагароды, заваяваныя юнымі беларускімі кулібінамі на прэстыжных міжнародных конкурсах, чарговы раз падкрэсліваюць, наколькі багаты цэнтральны рэгіён талентамі.


На сёння толькі ў Мінску і сталічным рэгіёне звыш 50 тысяч вынаходнікаў і рацыяналізатараў. Кожны з іх індывідуальны, у кагосьці ёсць патэнты на вынаходкі, у іншых няма. Аднак аб'ядноўвае гэтых людзей адно - пастаяннае імкненне змяніць жыццё да лепшага.