Сёння ў Беларусі пачалося цэнтралізаванае тэсціраванне

12 июня 2018

Сёння ў Беларусі пачаўся самы актыўны этап уступнай кампаніі - цэнтралізаванае тэсціраванне. Першым абітурыенты здавалі беларускую мову. У чацвер на чарзе - руская. Усяго для праходжання ЦТ сёлета зарэгістраваліся больш за 82 тысячы абітурыентаў. Гэта на 10 тысяч менш, чым летась. Усе выпрабаванні расцягнуцца больш чым на два тыдні, апошні іспыт - сусветная гісторыя найноўшага часу.

Васіль Жарко, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі:

"Тэсціраванне праводзіцца ў 41 навучальнай установе. Мы сёння прысутнічалі на ўскрыцці і кантролі тэсціравання па беларускай мове. З 82 тысяч каля 25 тысяч запісалася на ЦТ па беларускай мове. Ва ўсіх нашых навучальных установах працуюць гарачыя лініі. Гарачая лінія ёсць у Міністэрства адукацыі. Мы гатовы аператыўна вырашаць любыя пытанні".