Сёння ў Беларусі Дзень вышыванкі

2 июля 2016

Да свята нацыянальным каларытам напоўніўся сайт Дзяржаўнага пагранічнага камітэта нашай краіны. Афіцыйны партал ведамства распрацоўшчыкі зрабілі ў стылі вышыванкі. Старонка змяняе сваё аблічча пры змене мовы. Узоры гарманічна запаўняюць падзелы сайта. Вышыты нацыянальны арнамент - візітная картка беларусаў. Гэта не проста ўпрыгожванне, а своеасаблівы шыфр, які праз стагоддзі перададзены продкамі. Дарэчы, сёння ў Беларусі Дзень вышыванкі.