Сёння ў Беларусі Дзень работнікаў гандлю

30 июля 2017

Гэта прафесійнае свята больш як для 600 тысяч спецыялістаў.

Іх адметнай якасцю з'яўляецца ўвага і добразычлівасць. Бо магазін - гэта не проста месца, дзе купляюць прадукты, адзенне і абутак, але таксама гутараць, абмяркоўваюць апошнія навіны. Штогод у Беларусі з'яўляюцца новыя гандлёвыя прадпрыемствы, пастаянна пашыраецца асартымент тавараў, павышаецца якасць паслуг і ўзровень абслугоўвання. Гандаль быў і застаецца адной з найбольш важных галін эканомікі.