Сёння ў Беларусі Дзень работнікаў нафтавай і газавай прамысловасці

2 сентября 2018

У нашай краіне першыя прамысловыя прытокі чорнага золата былі атрыманы ў жніўні 1964 года. Сёння нафтагазавая сфера - адна з ключавых галін у цяжкай індустрыі Беларусі. У ёй занятыя 32 тысячы чалавек, вопыт якіх запатрабаваны і за мяжой. Нашы спецыялісты працуюць у Расіі, Украіне, Венесуэле, Эквадоры.

Пётр Поўжык, намеснік гендырэктара ВА "Беларуснафта": "Рэпутацыя нашай кампаніі ў найбліжэйшых краінах сябе пацвердзіла. На працягу 5 гадоў мы ў сябе ў краіне стабілізавалі ўзровень здабычы нафты. Апошнія некалькі гадоў пачалі павялічваць здабычу. Я вельмі спадзяюся і жадаю ўсім нашым геолагам цвёрда рухацца наперад і каб спраўдзіліся ўсе нашы амбіцыйныя планы па сённяшняй сітуацыі са здабычай нафты, па стабілізацыі, па нарошчванні і прыросце запасаў, каб з такімі тэмпамі мы рухаліся яшчэ доўгія-доўгія гады".

Сёлета нафтавікі Беларусі плануюць здабыць мільён 670 тысяч тон чорнага золата.