Сёння ў Беларусі Дзень пагранічніка

28 мая 2015

Бяспека межаў Беларусі пад іх надзейнай абаронай. Сёння віншаванні з прафесійным святам прымаюць беларускія пагранічнікі. Многія сустрэнуць яго на баявым пасту. Свой пачатак служба бярэ ў 1918 годзе - менавіта тады з'явілася пагранічная ахова. Каля 2 тысяч кіламетраў кантрольнай паласы, больш за сто застаў і, вядома ж, тысячы супрацоўнікаў - усё гэта сучасная беларуская мяжа. Традыцыйныя святочныя мерапрыемствы пройдуць сёння ва ўсіх злучэннях і часцях пагранслужбы нашай краіны.