Сёння ў Беларусь прыбудзе дэлегацыя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

7 апреля 2020
Запрасіць у краіну экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя
было даручэннем нашага Прэзідэнта. Усе дэталі гэтай паездкі спецыялісты Міністэрства аховы здароўя ў фармаце відэаканферэнцыі абмеркавалі з прадстаўніцтвам САЗ у Жэневе. Спецыялісты, якія прыедуць сёння, змогуць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю, адэкватнасць і эфектыўнасць прынятых мер па недапушчэнні распаўсюджвання каранавіруса ў нашай краіне, а таксама прааналізаваць клінічныя пратаколы, падыходы да аказання медыцынскай дапамогі.