Сёння ў Беларусь даставяць часціцу Віфлеемскага агню

20 декабря 2013
Першымі святыню сустрэнуць гродзенцы, а ўжо ў суботу яго прывязуць у Мінск. Пасля гэтага Віфлеемскі агонь перададуць у іншыя каталіцкія прыходы нашай краіны. Традыцыя перадачы Віфлеемскага агню зарадзілася амаль 30 гадоў таму. З года ў год скаўты прывозяць яго ў сталіцу Аўстрыі Вену, а затым і ў іншыя краіны. Традыцыю падтрымлівае і Беларусь.