Сёння ў Актуальным інтэрв'ю - французскі пісьменнік Фрэдэрык Бегбедэр

9 декабря 2013

Сёння - у вячэрнім эфіры - эксклюзіў ад Агенцтва тэленавін. Фрэдэрык Бегбедэр - французскі пісьменнік. Гэта яго 99 франкаў, Каханне жыве тры гады, Рамантычны эгаіст узначалілі спіс бестселераў. Пасля выхаду ў свет першага рамана ён страціў працу ў рэкламным агенцтве, але на гэтым і стварыў брэнд Бегбедэр.


Наша здымачная група выкрала пісьменніка на гадзіну, каб паказаць начны Мінск. Пра тое, што піша зараз і што скажа пра Беларусь, пра агульную памяць беларускага і французскага народаў - пра другую сусветную, пра крызіс грамадства спажывання Бегбедэр распавядае ля вечнага агню на плошчы Перамогі.


Глядзіце Актуальным інтэрв'ю сёння ў вячэрнім эфіры на Беларусь 1.