Сёння ў 20:25 - прамая трансляцыя цырымоніі адкрыцця плошчы Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

2 июля 2013

Сёння ў сталіцы Беларусі адкрыюць плошчу Дзяржаўнага флага - напярэдадні прайшла генеральная рэпетыцыя. Гэта адна з самых яркіх падзей цяперашніх святкаванняў Дня Незалежнасці. Плошча флага размесціцца на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай. Яна ўяўляе сабою кола радыусам 50 метраў. У цэнтры - 70-метровая стэла - флагшток дзяржаўнага флага. Яго даўжыня 14 метраў. Адзначым, у апошні час збіраць усе сімвалы дзяржаўнасці на вялікіх плошчах стала своеасаблівым трэндам у шматлікіх краінах. Плошчы дзяржаўнай сімволікі ёсць, напрыклад, у Казахстане, Украіне, Азербайджане.


Па задумцы аўтараў, плошча павінна стаць не проста архітэктурнай жамчужынай сталіцы, але і сімвалам яднання беларусаў. Па перыметры яе ўпрыгожаць гербы абласных цэнтраў і сталіцы.


Сёння ў 20:25 усе тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі пачнуць прамую трансляцыю ўрачыстай цырымоніі адкрыцця плошчы Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым звяртаем вашу ўвагу, што інфармацыйны канал Панарама выйдзе ў 19:00.