Канікулы ў школьнікаў. ДАІ заклікае быць асабліва пільнымі

26 декабря 2016

Увесь гэты час супрацоўнікі ДАІ будуць больш пільна сачыць за выкананнем правілаў дарожнага руху як вадзіцелямі, так і пешаходамі. У гульнявой форме разам з Дзедам Марозам дарожныя інспектары Мінскай вобласці нагадалі школьнікам асноўныя правілы паводзін на дарозе. Дзеці паўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне і пазнаёміліся з экіпажам ДАІ. Самы небяспечны час у плане дарожных здарэнняў - выхадныя дні і канікулы. ДАІ заклікае быць асабліва пільнымі не толькі вадзіцеляў, але праявіць асцярожность і ўвагу  бацькоў.