Сёння ў праваслаўных вернікаў - Вялікі чацвер

2 мая 2013
Яго яшчэ завуць Чыстым. Падчас богаслужэнняў успамінаюць  Таемную вячэру, на якой Ісус Хрыстос абмыў ногі сваім вучням, паказаўшы тым самым прыклад братэрскай любові і пакоры. Таксама на Таемнай вячэры быў усталяваны абрад Святой Прычасці, падчас якога вернікі ядуць хлеб і віно, разумеючы пад імі Цела і Кроў Збавіцеля.