Сёння ў праваслаўных вернікаў Вадохрышчанская куцця

18 января 2018
У цэрквах у гэты дзень будзе адслужана Літургія, затым - Вялікая вячэрня, пасля якой духавенства асвяціць ваду. Вадохрышчанская куцця - гэта першы посны дзень пасля Раства, а вадохрышчанская вада - адна з галоўных святынь Праваслаўнай царквы.