Сёння ў праваслаўных Стрэчанне Гасподняе

15 февраля 2019

Сёння ў праваслаўных адно з 12 найважнейшых святаў - Стрэчанне Гасподняе. У гэты дзень па Евангеллі ўспамінаюць Багародзіцу, якая ўпершыню занесла маленькага Ісуса ў храм і атрымала вестку: яе сын - Боганемаўля, якога чалавецтва чакала шмат гадоў.

Протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, настаяцель прыхода храма Свяціцеля Кірыла Тураўскага г. Мінска: "У праваслаўнай царкве гэты дзень асабліва ўспамінаецца і як Дзень праваслаўнай моладзі. У гэты дзень мы заклікаем памаліцца аб усіх, чые сэрцы маладыя, чые сэрцы асабліва адчуваюць усякую няпраўду, усякую фальш, каб Бог умацаваў іх на шляху да Бога".

Да Дня праваслаўнай моладзі Мінская духоўная акадэмія атрымала падарунак ад Прадстаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел наведаў вышэйшую навучальную ўстанову, нефармальна пагутарыў са студэнтамі і пакінуў у дар спіс знакамітай цудатворнай іконы Баркалабаўскай Божай Маці.