Сёння ў праваслаўных, католікаў і пратэстантаў Узнясенне Гасподняе

29 мая 2014
Адзін з дванаццаці галоўных хрысціянскіх святаў, які прыпадае на саракавы дзень пасля Вялікадня. Паводле біблейскага падання, у гэты дзень Ісус апошні раз сустрэўся са сваімі вучнямі, благаславіў іх і ўзнёсся ў нябёсы. Так Збавіцель завяршыў сваё зямное служэнне і адкрыў кожнаму верніку магчымасць знайсці свой шлях на неба. Сёння ва ўсіх храмах праходзяць урачыстыя службы. Па традыцыі, на свята пякуць пірагі ў выглядзе сімвалічных лесвічак, каб Хрысту было лягчэй ўзнімацца ў нябеснае валадарства.