Як і належыць моладзі - свята юнакі і дзяўчаты правялі актыўна. На стадыёне БНТУ 35 лепшых каманд гулялі ў футбол, валейбол і стрытбол. Арганізатары падкрэсліваюць, збірацца на гэтай спартыўнай пляцоўцы 1 жніўня ўжо стала добрай традыцыяй.
Юрый Чачукевіч, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ: Сёння мы праводзім спартыўны фестываль, фестываль для тых хлопцаў і дзяўчат, якія працуюць у студэнцкіх атрадах горада Мінска. Гэта атрады: будаўнічыя, педагагічныя, сервісныя. Сельскагаспадарчыя. Наш галоўны дэвіз сённяшняга мерапрыемства: Галоўнае - не перамога, а ўдзел!. Таму што надвор'е выдатнае, настрой дабры, у рабят ёсць магчымасць нефармальна пагутарыць на спартыўнай пляцоўцы і правесці свой вольны час.
Удзельнікамі спаборніцтваў сталі каманды мінскіх ВНУ, раённыя дружыны, школьны атрад і будатрад з Кабардзіна-Балкарыі. Гульні скончыліся ўзнагароджаннем пераможцаў граматамі і кубкамі.














