Сёння - трэці дзень міжнароднай выставы "Белагра"

6 июня 2019

Навінкі АПК, дэгустацыі і новыя кантракты! Сёння - трэці дзень міжнароднай выставы "Белагра".

Адзін з акцэнтаў экспазіцыі - экспартны патэнцыял машынабудаўнікоў. Мінскі трактарны завод паказаў першы трактар на 500 конскіх сіл. Мадэль "Беларуса" ў нязвыклым жоўтым колеры разлічаная на рынак ЕАЭС з вялікімі контурамі палёў. Свае распрацоўкі ў холдынгаў "Амкадор” і  Бабруйскаграмаш.

І сёння ж па традыцыі ў рамках выставы "Белферма" пройдзе конкурс "Лепшая племянная карова малочнай пароды". Каровак з усёй краіны выберуць па надоях малака.