Сёння цяпло пачало паступаць у жылыя дамы Мінска

1 октября 2018

Доўгачаканая навіна для цеплалюбівых жыхароў сталіцы. Сёння цяпло пачало паступаць у жылыя дамы Мінска. У дзіцячых садках, школах, медустановах батарэі пацяплелі яшчэ ў пятніцу. З 1 кастрычніка ацяпляльны сезон пачынаецца ня толькі ў жылым фондзе, але і ў інтэрнатах, гасцініцах, навучальных установах, басейнах і тэатрах. Сёння ацяпляльны сезон пачаўся і ў сацыяльных аб'ектах Мінскай вобласці. Гарачая вада ў батарэі паступае паэтапна. Таму поўнае ўключэнне цяпла ў жылфондзе Мінска адбываецца звычайна на працягу 4-5 дзён. У апошнюю чаргу ацяпленне ўключаць у адміністрацыйных будынках.

Даведацца дакладна, калі ў канкрэтны дом і па якім адрасе пачне паступаць цяпло, можна на сайце 115.бел. Для гэтага неабходна ў спецыяльную графу ўвесці адрас свайго дома - тут жа высвеціцца дата.