Сёння сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі лясной гаспадаркі

15 сентября 2019

Гэта амаль 100 тысяч чалавек. Менавіта яны засцерагаюць, захоўваюць і павялічваюць прыродныя багацці нашай краіны.

Новы цяплічны комплекс адкрыўся пад Мінскам 

Зусім нядаўна ў Мінскім раёне адкрыўся лесанасенны комплекс.  Новы цяплічны аб'ект здольны аднавіць каля 800 гектараў лесу. На тэрыторыі плошчай 20 гектараў ёсць вытворчыя памяшканні, халадзільныя камеры, лінія ўпакоўкі, цяпліцы і палі дарошчвання адкрытага тыпу. Прагрэсіўныя тэхналогіі, што прымяняюцца ў цэнтры,  дазваляюць вырасціць больш устойлівыя да ўмоў надвор’я расліны.

Уладзіслаў Цецяронак, дырэктар Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра: "Тэмпература ў цяпліцы, святло ў цяпліцы, вентылятары і цеплагенератары завязаны пад адну метэастанцыю, якая за кошт вылічэнняў, сваім розумам вылічвае аптымальны рэжым, які наладжаны зноў жа людзьмі і падтрымлівае мікраклімат для добрага росту і развіцця раслін".

Новы цяплічны комплекс - самы буйны ў рэспубліцы. За год тут плануюць вырошчваць каля 12 мільёнаў сеянцаў хвоі і елкі з закрытай каранёвай сістэмай.