Пытанні мэру горада і кіраўнікам раённых адміністрацый задалі маладыя людзі сталіцы

9 июня 2017

На адкрыты дыялог запрасілі паўтары сотні самых ініцыятыўных і паспяховых. Як выхаваць у сабе лідарскія якасці, чаго горад чакае ад моладзі. Пытанняў падчас Маладзёжнага адукацыйнага форуму прагучала шмат. А яшчэ прапаноў, як зрабіць беларускую сталіцу яшчэ больш прывабнай для жыцця і развіцця маладзёжных ініцыятыў. Адкрыццё варкаўт-пляцовак, парка экстрэмальных відаў спорту. Яны абмеркавалі стратэгію развіцця сталіцы, а таксама задачы маладзёжнай палітыкі.

Акрамя таго, удзельнікі форуму наведалі органы ўлады і майстар-класы па аратарскім майстэрстве і псіхалогіі кіравання.