Сёння суд Першамайскага раёна вынесе прысуд па справе аб дагаворных матчах

12 октября 2017

Сёння суд Першамайскага раёна Мінска вынесе прысуд па справе аб дагаворных матчах. Пракурор запытаў для абвінавачаных да трох гадоў абмежавання волі і штрафы ад 9 000 да 23 000 рублёў. Таксама абвінавачанне настойвае на тым, каб пазбавіць арганізатараў магчымасці займацца дзейнасцю ў спартыўнай сферы на тэрмін да пяці гадоў. У сваю чаргу абвінавачаныя і іх адвакаты лічаць пакаранне празмерна суровым.

Нагадаем, некалькіх футбалістаў і арганізатараў вінавацяць у подкупе ўдзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартыўных спаборніцтваў летась.