Сёння краіна развіталіся з Анатолем Капскім - старшынёй праўлення футбольнага клуба БАТЭ

24 сентября 2018

На "Барысаў-Арэне" прайшла грамадзянская паніхіда. Развітацца з чалавекам, які зрабіў беларускі клубны футбол вядомым на ўвесь свет, прыйшлі балельшчыкі, трэнеры і функцыянеры. На жалобную цырымонію прыбылі прэм'ер-міністр Беларусі і кіраўнік Федэрацыі футбола Сяргей Румас, а таксама міністр спорту Сяргей Кавальчук. Да сябра і настаўніка з Масквы прыехалі Віктар Ганчарэнка і Аляксандр Ермаковіч. Пад авацыі трыбун і праліўны дождж рота ганаровай варты вынесла труну ў цэнтральны круг поля. Сімвалічна, бо Капскі любіў, калі яго каманда БАТЭ гуляла падчас такога надвор'я. У дождж згуляў свой апошні матч на "Барысаў-Арэне" і сам Анатоль Капскі.

Нагадаем, старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі пайшоў з жыцця 22 верасня. Яму было 52 гады. Пахаваны побач з бацькам у вёсцы Дзямідаўцы.