Сёння ж, у Дзень горада, краіна адзначае і Дзень танкістаў. З гэтай нагоды ў парку Перамогі з дзвюх гадзін разгорнецца рэканструкцыя танкавых баёў. А рэканструкцыю гістарычную можна назіраць ля стэлы "Мінск - горад-герой". Там у гэтыя хвіліны праходзяць рыцарскія турніры і майстар-класы па сярэднявечных рамёствах.
Адзначым, другі дзень свята Мінска разгорнецца на дзясятках пляцовак. Сёлета задзейнічалі і Траецкае прадмесце - там працуе горад майстроў і творчыя калектывы.













