Сёння сталіцу ў літаральным сэнсе накрыла водная стыхія

12 августа 2014
Пад вадой апынуліся адразу некалькі вуліц. Іх і праспект Незалежнасці перакрыла ДАІ. На час спынілі рух і трамваі.

Вада стаяла ля станцый метро. Карту затопленых раёнаў склаў Аляксей Кандраценка.


Яшчэ ўчора сіноптыкі прагназавалі моцныя дажджы, і тым не менш вялікая вада заспела знянацку шматлікіх мінчан. І калі пешаходы змаглі знайсці прытулак, дык аўтамабілісты ў прамым сэнсе выкупаліся.
Плошча Якуба Коласа, вуліцы Кальварыйская, Сурганава, Уручча. Лівень не пашкадаваў сталіцу і абрынуўся на ўвесь горад. Прахалода, якую так доўга чакалі, накрыла ўсіх суцэльнай сцяной з вады. Не ратавалі нават парасоны.
Раён жа вуліцы Нямігі сёння на здзіўленне зусім не пацярпеў. Водная стыхія абышла яго бокам. Толькі невялікія заторы на дарогах.
Зрэшты, дажджы, паводле слоў сіноптыкаў, хоць і невялікія, у найбліжэйшыя дні працягнуцца. Таму парасон не будзе лішнім аксесуарам.