Сёння стартуюць ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

15 мая 2020
Сёлета навуковы анлайн-форум прысвечаны 550-годдзю з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя заснавання Успенскага Жыровіцкага манастыра. Тэматыка прыцягнула цікавасць шматлікіх навукоўцаў свету. На інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі зарэгістравана больш за 100 дакладаў. Далучыцца да форуму можа кожны з дапамогай відэа. Ёсць магчымасць і задаваць пытанні. Спасылка на вэб-сайт трансляцыі будзе даступная перад мерапрыемствам на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пачатак трансляцыі ў 11:00.