Сёння стартуе сумеснае беларуска-расійскае аператыўнае вучэнне "Шчыт Саюза - 2019"

13 сентября 2019

Адбіццё атакі пазапраўных фарміраванняў і прыкрыццё дзяржмяжы. На палігоне пад ніжнім Ноўгарадам сёння стартуе сумеснае аператыўнае вучэнне "Шчыт Саюза - 2019". Падчас манеўраў ваеннае кіраўніцтва праверыць гатоўнасць войскаў Беларусі і Расіі працаваць у тандэме. У цяперашнім вучэнні будуць задзейнічаныя 12 тысяч вайскоўцаў, ад беларускага боку - 4 тысячы чалавек, больш як 30 танкаў, 80 баявых машын, а таксама парадку 15 самалётаў і верталётаў.