Сёння стартуе 24-гадзінны дабрачынны марафон у дапамогу дзецям з аўтызмам

16 августа 2019

Дапамагчы дзецям па сілах кожнаму, і для гэтага дастаткова проста прабегчы або праплысці. Па такім прынцыпе сёння ў 18:00 стартуе 24-гадзінны дабрачынны марафон у дапамогу дзецям з аўтызмам. Разам з зоркамі беларускага спорту прыняць удзел можа любы ахвотнік. Для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце і прыйсці на стадыён Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы або проста апублікаваць у сацсетках свой вынік бегу з хештэгам праекта. Пра гэта на сайце Белтэлерадыёкампаніі распавялі арганізатары марафону. У забегу ўжо зарэгістраваныя больш за 55 зорных каманд, сярод якіх ёсць і нашы калегі з Агенцтва тэленавін і тэлеканала "Беларусь 5". А колькасць усіх удзельнікаў арганізатары назавуць пасля падвядзення вынікаў.