Сёння стартаваў Еўрапейскі тыдзень імунізацыі

22 апреля 2013
У Мінску дактары зробяць акцэнт на індывідуальнай працы з бацькамі пацыентаў. Падчас гарачых тэлефонных ліній на пытанні адкажуць урачы-эпідэміёлагі і педыятры. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, імунізацыя дазваляе штогод ратаваць да 3 мільёнаў жыццяў. Пры гэтым больш за 22 мільёны немаўлятаў не праходзяць поўную вакцынацыю і больш за паўтара мільёна паміраюць ва ўзросце да пяці гадоў.