Сёння стартавала дабрачынная акцыя "Нашы сэрцы - дзецям"

18 декабря 2019
Падзяліцца навагоднім настроем і дабрынёй. Ужо  30-ы раз у цэнтральным рэгіёне праходзіць акцыя "Нашы сэрцы - дзецям". Старт дабрачыннаму святу далі сёння ў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Да дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні, прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка. Разам з імі больш за 150 хлопчыкаў і дзяўчынак вадзілі карагоды, спявалі навагоднія песні і, зразумела, атрымалі падарункі. Святочную праграму правялі і ў асобных палатах. Акцыя працягнецца ва ўсіх рэгіёнах Мінскай вобласці  да 10 студзеня. Падарункі атрымаюць больш за 2,5 тысячы дзяцей.