Сёння стартавала акцыя "Белая Русь з любоўю да дзяцей"

4 июля 2016

Нягледзячы на непагадзь, напярэдадні Беларусь з размахам адзначыла Дзень Незалежнасці. У маштабных гуляннях толькі ў сталіцы прынялі ўдзел каля 680 тысяч чалавек.

А сёння ў радзільных дамах краіны стартавала акцыя "Белая Русь з любоўю да дзяцей". Грамадскае аб'яднанне віншуе ўсіх мам, якія нарадзілі дзяцей 3 ліпеня - у Дзень рэспублікі. Акцыя праходзіць ужо не першы год, падарункі ад арганізацыі за гэты час атрымалі больш за дзве тысячы маладых мам. Паводле іх слоў, нараджэнне дзіця ўжо падзея знакавая, а ў такі дзень яно і зусім становіцца асаблівым.

У Гомельскай вобласці 30 немаўлят, чый дзень нараджэння супаў з галоўным святам краіны. Усяго ў рэгіёне толькі за тры першыя месяцы года на свет з'явіліся 6 тысяч дзяцей.