Сёння стартаваў злёт маладзёжных атрадаў аховы правапарадку

6 февраля 2015

Сёння ля сцен Брэсцкай крэпасці стартаваў злёт маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Больш за сотню памочнікаў міліцыі з усіх рэгіёнаў Беларусі ўшанавалі памяць абаронцаў цытадэлі. Рух існуе 11 гадоў, а рады памочнікаў міліцыі налічваюць каля 15-ці тысяч чалавек. Байцы атрадаў дзяжураць у метро, сочаць за бяспекай на канцэртах, вывучаюць права і здольныя абараняць іншых.

Затым прадстаўнікі атрадаў правапарадку адправіліся на самую маштабную ў рэгіёне маладзёжную будоўлю - патрыятычнага цэнтра. Комплекс ствараецца на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання крэпасці. Рамонтныя працы плануецца скончыць да 22 чэрвеня.