Хто прадставіць Беларусь на юбілейным "Славянскім базары ў Віцебску" - даведаемся сёння. Фіналы дзіцячага і дарослага адбору на міжнародныя конкурсы пройдуць у Барысаве. Так, у культурную сталіцу краіны напярэдадні з'ехалася два дзясяткі вакалістаў. Гэта пераможцы рэспубліканскага праслухоўвання. Апоўдні змагацца за пуцёўку ў Віцебск пачнуць дзеці. Роўна палова з іх праспявае за Мінск. Паспаборнічаюць у фінале за званне прадстаўніка Беларусі на міжнародным конкурсе і вакалісты з Магілёва, Брэста, Гомельскай і Мінскай абласцей. Ацэньваць чысціню інтанацыі, свежае гучанне песень на "мове" і эмоцыю будзе журы на чале з салісткай Вялікага тэатра Беларусі Анастасіяй Масквіной. Саміх жа ўдзельнікаў чакае два конкурсныя этапы.
І ніякіх абмеркаванняў у зачыненых кабінетах - кожны член журы адкрыта выставіць свой бал пасля выступлення канкурсанта. Ацэначную табліцу пакажуць адразу пасля першага этапа праслухоўвання. За выступленнямі ўдзельнікаў і абвяшчэннем вынікаў можна сачыць на "Беларусь 3", каманда тэлеканала рыхтуе трансляцыю з Барысава ўжо ў 12 гадзін. У прамым эфіры пакажуць і адбор на конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск - 2021". Праслухоўванне дарослых канкурсантаў пачнецца ў 17:00.
Сёння стануць вядомыя прадстаўнікі Беларусі на "Славянскім базары ў Віцебску"
20 марта 2021













