Сёння стануць вядомыя імёны пераможцаў Нацыянальнага конкурсу "Тэлевяршыня"

12 мая 2017

Сёння ў Палацы Рэспублікі стануць вядомыя імёны пераможцаў Нацыянальнага конкурсу "Тэлевяршыня". Конкурс праводзіцца ў 25 намінацыях. Галоўная ўзнагарода - Гран-пры "Тэлевізійны праект года". Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя рэжысёры, сцэнарысты, акцёры і журналісты, вызначыць па тры фіналісты ў кожнай намінацыі. Усяго на конкурс было пададзена 286 работ ад 33 радыёвяшчальных арганізацый.