Сёння адбылася прамая тэлефонна лінія з Барысам Батурам

17 апреля 2013

Свае скаргі, прапановы і просьбы агучылі жыхары вобласці за гадзіну. Хто пра што? Ведае Антаніна Станкевіч.


Даўгабуды, дрэнныя дарогі, непаразуменні з мясцовымі ўладамі наконт вядзення малога бізнесу – з такімі праблемамі жыхары цэнтральнага рэгіёну часцей за ўсё звяртаюцца да губернатара вобласці Барыса Батуры. Дарэчы, гэта даволі эфектыўны спосаб вырашэння праблем: за некалькі хвілін людзі атрымліваюць юрыдычную міні-кансультацыю, жыццёвыя парады ды і проста маюць магчымасць пагаварыць па душах аб набалелым.


Тэлефон не змаўкае. На сувязь з Мінскам выходзяць Жодзіна, Смалявічы, Узда, Мядзел - літаральна ўсе гарады вобласці. Са сваімі праблемамі звяртаюцца пенсіянеры, шматдзетныя маці і нават бізнесмены. Непаразуменні з мясцовымі ўладамі стрымліваюць дзелавую ініцыятыву – скардізцца жанчына са Смалявіч.  Выйсце з няпростай сітуацыі знаходзіцца тут жа. Прымальныя ўмовы для абодвух бакоў прапаноўвае Барыс Батура.


А вось мужчыну з Калодзішчаў не па душы разбіты асфальт ля цэнтральнай чыгуначнай станцыі пасёлка. Цэнтр як-ніяк, хоць і не сталічны. Пытанне з лёгкасцю вырашаць на месцы. Канкрэтную задачу і тэрмін, за які яе трэба выканаць,  чуюць усе зацікаўленыя бакі.


Некаторыя пытанні вырашаюцца прама на месцы,  як кажуць, не адыходзячы ад касы. Іншыя патрабуюць крыху больш часу. Але галоўнае – усе іх бяруць на кантроль.