Сёння адбудзецца развітанне з народным мастаком Віктарам Грамыкам

11 июля 2019
Сёння ў 12 гадзін у будынку Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца развітанне з народным мастаком Віктарам Грамыкам. Жывапісец пайшоў з жыцця напярэдадні ва ўзросце 96 гадоў. Падчас Вялікай Айчыннай ён знаходзіўся ў падпольнай групе Канстанціна Заслонава, затым ваяваў у адным з партызанскіх атрадаў Беларусі, узнагароджаны медалём "За адвагу", ордэнам Айчыннай вайны. У мірны час скончыў мастацкае вучылішча і інстытут. У сённяшняй Акадэміі мастацтваў выкладаў амаль 40 гадоў. Віктар Грамыка будзе пахаваны на Усходніх могілках Мінска.