Сёння адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года"

12 октября 2019

Ён пройдзе ў Палацы прафсаюзаў у Мінску. На сцэне сустрэнуцца 7 каманд - па адной ад кожнай вобласці і сталіцы. На суд журы ўдзельнікі прапануюць візітную картку сваёй сям'і, радаслоўнае дрэва і сацыяльна значны праект. Пакараць сэрцы гледачоў збіраюцца не толькі касцюмамі і арыгінальным паказам, але і сваёй любоўю адно да аднаго. Для пераможцаў - грашовыя ўзнагароды, ну і вядома, ганаровы тытул. Дарэчы, першую "Сям'ю года" выбралі сем гадоў таму.