Сёння адбудзецца фінал конкурсу Social Weekеnd

12 декабря 2019
Сёння ў Мінску пройдзе фінал конкурсу сацыяльных праектаў і ініцыятыў Social WeekЕnd. На старце за прызавы фонд ад мецэнатаў і кампаній у памеры ста тысяч рублёў змагаліся 320 праектаў. Але з іх толькі 18 прайшлі ў фінал. Ідэі ўдзельнікі прапанавалі ў розных сферах - у навуцы і адукацыі, у паляпшэнні інфраструктуры гарадоў, медыцыне і экалогіі. Сёння журы вызначыць, якія праекты годныя фінансавання.