Сёння самы цёплы дзень тыдня

12 декабря 2017

У Беларусь на змену снегападам ідзе адліга. Сёння самы цёплы дзень тыдня. Тэмпература паветра павысіцца да плюс 8, а па паўднёвым захадзе - да 11 градусаў. На дарогах галалёдзіца. Але ўжо з заўтрашняга дня сіноптыкі зноў абяцаюць мокры снег і невялікае паніжэнне тэмпературы.