Сёння да поўдня пройдуць прамыя тэлефонныя лініі з кіраўнікамі дзяржорганаў

16 декабря 2017

Сёння з 9-ці і да поўдня пройдуць прамыя тэлефонныя лініі з кіраўнікамі дзяржорганаў.

Нумары можна ўдакладніць на афіцыйным сайце ўрада. На сувязь з насельніцтвам выйдуць міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, старшыня Дзяржкамітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка. Прамыя лініі таксама пройдуць 23 і 30 снежня.

З праблемнымі пытаннямі сёння можна звярнуцца да намеснікаў старшыняў абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама да кіраўнікоў спраў. Прамыя тэлефонныя лініі і ў сталіцы і абласцях будуць працаваць да поўдня. Нумары тэлефонаў зараз на вашым экране.