Сёння Калядны кірмаш адкрывае перадсвяточны марафон шопінгу

16 декабря 2013

Гандлёвыя рады размясцілі на дзвюх пляцоўках - Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту. Акрамя разнастайнага асартыменту навагодніх падарункаў і прысмакаў, святочны настрой забяспечаць роставыя лялькі, у тым ліку і плюшавы сімвал чэмпіянату свету па хакеі 2014 - Волат. Набыць навагоднія падарункі і сувеніры можна штодня - з 12 да 20 гадзін.


Толькі ў гэтым месяцы гандлёвыя арганізацыі Мінска правядуць больш за 2 тысячы пераднавагодніх мерапрыемстваў. Агульнагарадскі ж кірмаш Чароўныя Каляды запланаваны 25 снежня ля Палаца спорту і ва ўсіх раёнах сталіцы.